- Катэгорыя: Вясна
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем пра такое абсалютнае права, як свабода ад катаванняў. Што такое свабода ад катаванняў?
- Катэгорыя: Вясна
15 жніўня ў Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ярмоленкі - актывістаў, якія ранеё былі асуджаны за збор подпісаў за адстаўку мясцовых старшыняў выканкамаў, паведамляе "Берасцейская Вясна". 24 чэрвеня мужчыны збіралі подпісы ў раёне Калгаснага рынку ў Брэсце, знаходзячыся ў метрах ста адзін ад аднаго. Пасля дваццаці хвілін збору да іх прыехалі супрацоўнікі міліцыі на чале з намеснікам начальніка Ленінскага РАУС Брэста Мікалаем Самасюком. Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ермоленка затрымалі і адвезлі ў Ленінскі РАУС для разбіральніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістка-фрылансерка з Бярозы Тамара Шчапёткіна атрымала ў жніўні ўжо чацвёрты пратакол, на гэты раз з Баранавіцкага РАУС, паведамляе "Радыё Рацыя".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 17 жніўня працягнецца разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка. Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Працэс вядзе суддзя Марына Фёдарава.
- Катэгорыя: Вясна
15 жніўня праект «The люди» апублікаваў на сваім youtube-канале фільм, прысвечаны смяротнаму пакаранню ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
У Пецярбургу высяляюць праваабарончую арганізацыю «Мемарыял», паведамляе інтэрнэт-выданне "Фонтанка". Камітэт маёмасных адносін папрасіў актывістаў пакінуць будынак на вуліцы Разъезжей, дзе яны працавалі больш за 20 гадоў, паведаміў дэпутат гарадскога Заканадаўчага сходу Барыс Вішнеўскі.
- Катэгорыя: Вясна
Зняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў ужо больш за 90 дзён трымае галадоўку ў расейскай калёніі, паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Скаргі і звароты маці асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Магілёва Ігара Гершанкова, а таксама шырокі інфармацыйны розгалас, паўплывалі на сітуацыю з перапіскай Гершанкова з роднымі і камунікацыю з дзяржаўнымі ўстановамі, куды ён таксама дасылаў лісты. Менавіта з-за парушэння права зняволенага на перапіску Гершанкоў вымушаны быў абвясціць галадоўку ў камеры смяротнікаў следчага ізалятара №1 Мінска.