- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 У распараджэнне MAYDAY TEAM трапіў спіс старшыняў і сакратароў прыкладна паловы раённых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у Магілёўскай вобласці. Як бы ні хавалі прозвішчы, яны становяцца вядомыя. І ўжо можна зрабіць выснову: выканаўчая ўлада жорстка трымае кантроль над камісіямі, у іх бяруць толькі правераныя кадры.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што старшынёй акруговай выбарчай камісіі Горацкай выбарчай акругі № 82 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прызначаны Андрэй Панамароў.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што Віцебская абласная выбарчая камісія 27 снежня 2023 году адмовілася разглядаць па сутнасці скаргу жыхаркі Віцебска Ірыны Яскевіч, якой адмовіла гарадская выбарчая камісія ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні яе кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарсавета дэпутатаў.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскай вобласці ў 14-ці акруговых выбарчых камісій зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, інфаграфіка, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Больш чым за тры з паловай гады з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі не спыніліся рэпрэсіі, наадварот — сітуацыя стабільна пагаршаецца. Кожны дзень па ўсёй краіне працягваюцца адвольныя затрыманні. Ператрусы, праверкі тэлефонаў, жорсткае абыходжанне, жудасныя ўмовы ўтрымання, збіванні і катаванні сталі штодзённай рэчаіснасцю беларусаў. Прама цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца не менш за 1 430 палітзняволеных. Сярод іх — шматдзетныя маці, пенсіянеры, студэнты, лекары, праваабаронцы, журналісты, настаўнікі і іншыя прадстаўнікі беларускага грамадства. "Вясна" ў лічбах распавядае пра сітуацыю з палітзняволенымі за 2023 год.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка Паводле стану на 30 снежня 2023 года, у Беларусі налічвалася 1 477 палітычных зняволеных, 168 з іх — жанчыны. Акрамя таго, 1 395 палітвязняў вызвалены ў сувязі з адбываннем пакарання, зменай меры стрымання, ужываннем памілавання.
- Катэгорыя: Вясна
04.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Рэчыцкі “Дняпровец” 3 студзеня паведамляе, што пікетаванне па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу працягваецца ў Рэчыцкім раёне.
- Катэгорыя: Вясна
03.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, свабода слова, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 студзеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
03.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Маскоўскага раёна Брэста 6 снежня вынесены прысуд палітзняволенаму чыгуначніку Максіму Кронду, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Марына Скалковіч.
- Катэгорыя: Вясна
02.01.2024 Тэгі: грамадства, правы чалавека, гісторыі вязняў, асвета Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.