07.02.2024 Тэгі: выбары-2024Першы намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Южык Першы намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Южык у праграме "Краіна гаворыць" распавёў, наколькі актыўныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Гродзенскай вобласці.

Пры гэтым, маніпулюючы лічбамі, ён адзначыў, што Гродзеншчына дасягнула вялікіх поспехаў у актыўнасці кандыдатаў:

"Зыходзячы з лічбаў, якія паказваюць актыўнасць кандыдатаў у дэпутаты і ўдзел моладзі ў гэтым працэсе, Гродзенская вобласць не будзе выглядаць горш за іншых. На 13 акругаў у Палату прадстаўнікоў было вылучана 38 кандыдатаў. Такім чынам, на акругу ў сярэднім прыпадае 2,9 кандыдатаў. Гэта крыху вышэй, чым у сярэднім па краіне. Гэта значыць выбары будуць канкурэнтнымі", – сказаў Аляксандр Южык.

Пры гэтым чыноўнік замоўчвае той факт, што на папярэдніх парламенцкіх выбарах 2019 года на тых жа 13 акругах вылучалася 66 кандыдатаў. То бок, амаль у два разы знізілася цікавасць вылучэнцаў стаць парламентарыямі.

Паводле слоў Южыка, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Гродзенскай вобласці вылучаны 12 жанчын. Акрамя таго, з папярэдняга склікання ў Палату прадстаўнікоў абіраюцца ўсяго тры кандыдаты.

"Ідзе актыўнае абнаўленне складу дэпутацкага корпуса. І я лічу гэта паказчыкам таго, што выбары цікавыя," – падкрэсліў Южык.

Яшчэ большы разрыў назіраецца з вылучэннем кандыдатаў у склад Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, дзе на кожную выбарчую акругу ў гэтым годзе прыпадае меней за двух кандыдатаў – усяго 121 кандыдат. У той час калі на ранейшых выбарах іх было амаль утрая болей.

Словы чыноўніка актыўна тыражуюць праўлажныя раённыя СМІ ў Смаргоні, Карэлічах, Дзятлава і многіх іншых гарадах вобласці.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Крыніца: "Крок наперад, два – назад": як маніпулююць лічбамі на Гродзеншчыне, каб паказаць небывалую актыўнасць кандыдатаў