- Катэгорыя: Вясна
Жыхарка Слаўгарада Анжаліка Калатазішвілі, якая мае інваліднасць першай групы, здолела ўсё ж дамагчыся сустрэчы са сваім мужам Кахаберам, які ўтрымліваецца ў магілёўскай турме №4, паведамляе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Вельмі верагодна, што ў дачыненні да гарадзенскага журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыканта Алеся Дзянісава распачатая крымінальная справа, паведамляе "Гарадзенская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягнуць увагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу запланаваных мерапрыемстваў.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 1 кастрычніка, у Мінску нацыянальная праваабарончая кааліцыя прэзентавала Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У падрыхтоўцы дакладу прымалі ўдзел 12 праваабарончых арганізацый, палова з якіх выступіла на прэзентацыі з абмеркаваннямі самых вострых праблемаў выканання Беларуссю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Спікерамі выступілі Дзмітрый Чарных, ГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт; Вольга Смалянка, “Цэнтр прававой трансфармацыі”; Сяргей Драздоўскі, “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”; Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”; Сяргей Усцінаў, “Прававая ініцыятыва”; Алег Агееў, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
- Катэгорыя: Вясна
Суд над светлагорскай праваабаронцай Аленай Маслюковай, які першапачаткова быў перанесены на 3 кастрычніка, у гэты дзень не адбудзецца.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў Сяргея Пятрухіна і Канстанціна Астапука, затрыманага 30 верасня. Да суда яны былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
«Камітэт ізноў заяўляе, што дзяржаве-удзельніку трэба перагледзець сваё заканадаўства,... у прыватнасці рашэнне № 881 Віцебскага гарадскога раённага камітэту,... з мэтай спрыяння поўнаму ажыццяўленню ў дзяржаве-удзельніку правоў, замацаваных у артыкулах 19 і 21 Пакту», – гаворыцца ў надоечы апублікаваных чарговых меркаваннях Камітэту ААН па правах чалавека (КПЧ), прынятых ім датычна скаргаў праваабаронцы Паўла Левінава. Пра гэта паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт "Віцебская вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Алана Пола Сміта вызвалілі ранкам 29 верасьня з ІК-3 «ВІцьба». Ён дастаўлены ў Нацыянальны аэрапорт Менск і мае вылецець у Варшаву, а адтуль у Лёндан. Радыё Свабода паразмаўляла з ягонай жонкай Магдаленай Валынскай.