Анаіс Марын На пасаду спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі рэкамендавана францужанка Анаіс Марын. Адпаведны ліст членам Савета ААН па правах чалавека накіраваў кіраўнік СПЧ Ваіслаў Шуц, перадаюць naviny.by.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода. Ранкам 25 верасня ў Акцябрскім быў затрыманы мясцовы блогер Андрэй Павук.

Жыхарка Слаўгараду Анжаліка Калатазішвілі. Фота: ПЦ "Вясна". Жыхарка Слаўгараду Анжаліка Калатазішвілі другія суткі галадае каля Магілёўскай турмы № 4. 48-гадовая жанчына, інвалід 1-й групы, дамагаецца, каб ёй далі спатканьне з мужам, якога два месяцы трымаюць тут у сьледчым ізалятары. Па інфармацыі "Радыё Свабода", яе мужу, грамадзяніну Грузіі Кахаберу Калатазішвілі, інкрымінуюць «захоўваньне, ужываньне і распаўсюд наркатычных сродкаў».

Алег Гулак Пра праблемы праваабарончага руху і рэзанансныя справы budzma.by паразмаўляла з Алегам Гулаком, старшынёй РГА “Беларускі Хельсінскі камітэт”, які быў заснаваны ў 1995 годзе Васілём Быкавым, Святланай Алексіевіч, Рыгорам Барадуліным, Радзімам Гарэцкім і іншымі вядомымі асобамі.

Валянцін Стэфановіч Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў зварот старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па факце прымусовай працы па прыборцы морквы і буракоў у Горацкім раёне.

Флэшмоб у Светлагорску 15 верасня. Фота: Радыё Свабода. Светлагорскі райвыканкам адмовіў у правядзенні ў горадзе мітынгу па праблемах, звязаных з працаю завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ), пабудаванага кітайскімі спецыялістамі.

Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна". Праваабаронца Алег Мацкевіч, якога затрымалі на ўласным аўтамабілі супрацоўнікі ДАІ на выездзе з Барысава 25 сакавіка гэтага году, абскардзіў дзеянні міліцыі ў МУС Рэспублікі Беларусь.

Таццяна Севярынец і Ірына Захарава ў судзе. Фота: bchd.info Віцебскі абласны суд 26 верасня пакінуў у моцы прысуды актывісткам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяне Севярынец і Ірыне Захаравай за акцыю ў Курапатах пад Менскам 8 жніўня.

Дзмітрый Паліенка. Фота belapan.com У Зміцера Паліенкі адабралі нататнік і скаргу, якую ён пісаў, паведамляе "Новы час". Іншым зняволеным у атрадзе забаранілі мець зносіны з Змітром пад пагрозай пераводу ў іншы атрад. 

На гэтым тыдні на допыты ў Следчы камітэт выкліканыя адразу шасцёра супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, паведамляе прэс-служба БАЖ.