Дзень памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы. Сталі ведамы вынікі першых адміністрацыйных працэсаў супраць удзельнікаў традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

15 лістапада старшыня Свіслацкага раённага суду Аляксандр Шылін засудзіў грамадскага актывіста Юрыя Глебіка паводле артыкуу 23.34, частка 1 да 25 базавых велічынь штрафу. Ён жа 16 лістапада аштрафаваў іншага грамадскага актывіста Віктара Пяцельчыца да 10 базавых штрафу.

Старшыня Свіслацкага суду Аляксандр Шылін мае багаты досвед карных пастановаў - у ранейшыя гады – у 2012-ым, 2014-ым, 2015-ым і 2016-ым гадах ужо засуджваў грамадскіх актывістаў да адміністрацыйнага арышту і штрафаў за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў.

Даты судоў у дачыненні да гарадзенскіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў яшчэ невядомыя. Віктар СазонаўУладзімір Хільмановіч і Ежы Грыгенча ўжо азнаёміліся з складзенымі на іх пратаколамі пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні. Таксама аналагічныя пратаколы складзены на Мікалая СалянікаСяргея Верамеенку і Ігара Банцара.

Крыніца: Суд аштрафаваў двух удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы