Картка працэссу: Суд: суд Кастрычніцкага раёну г. Гродна
Суддзя: Валерый Шпак Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Аляксандр Горбач Артыкул: арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць) Рашэнне: штраф 30 базавых вялічыняў (735 бел. руб.) |
Суд Кастрычнікага раёну г. Гродна 20 лістапада разглядзеў адміністрацыйную справу Аляксандра Горбача. Адміністрацыйная справа Горбача тычылася перапостаў у сацыяльнай сетцы ВКонтакте. Ён размясціў на сваёй старонцы матэрыялы з інтэрнэт-рэсурсаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі. Суддзя Валерый Шпак аштрафаваў Аляксандра Горбача на 30 базавых велічыняў (735 рублёў).
Дарэчы, гэта ўжо не першая справа за рэпосты ў Гродна. Суддзя Валерый Шпак другога лістапада па аналагічнай справе прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці вакаліста гурта Dzieciuki і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. А 16 лістапада суддзя Алена Тоўсцiк-Самойла аштрафавала Уладзіслава Сераду па арт. 17.11 КаАП на 15 базавых велічыняў.
Крыніца: У Гродна зноў аштрафавалі за рэпост