Урэшце перапынак сканчаецца, і нас запускаюць у залу. За час перапынку адвакаты вырашылі зьмяніць парадак судовага разьбіральніцтва. Вырашылі не чакаць Яўлінскага, які, як меркавалася, разам з Ганнушкінай ізноў будуць хадайнічаць выпусьціць Аюба “на парукі”. Адразу пасля перапынку слова бярэ адвакатка Марына Дубровіна. Яна хадайнічае, каб выслухалі Ганнушкіну з даручальніцтвам за Аюба. Суддзя выходзіць “параіцца”, вяртаецца праз пяць хвілінаў і пагаджецца на выступ Сьвятланы Міхайлаўны. Ганнушкіна выходзіць за судовую трыбуну, гаворыць ясна і ўзважана, лагічна выбудоўвае думку:

Аюб Ціціеў. Фота з тэлеграм-канала ПЦ "Мемарыял" Суд па ўмоўна-датэрміновым вызваленні Аюба Ціціева павінен адбыцца 10 чэрвеня ў 16:30.

Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна" З журналістам і анархічным актывістам Міколай Дзядком у нядзелю 10 чэрвеня здарыўся інцыдэнт на беларуска-літоўскай мяжы. Дзядка знялі з аўтобуса, калі той ехаў у бок Вільні.

10 чэрвеня ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска пачаліся адміністрацыйныя працэсы над двума актывістамі анархісцкага руха. Адзін з іх Андрэй Чэпік. Абодва хлопца былі затрыманыя вечарам у суботу, і да суда ўтрымліваліся ў ЦІП. Актывістаў вінавацяць па арт. 17.11 КаАП – “Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць”.

У Брэсце ўжо па традыцыі ў нядзелю 9 чэрвеня прайшло акцыя па кармленні галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода. У гэты раз, як паведаміў "Брэсцкай газеце" праваабаронца ПЦ "Вясна" Уладзімір Вялічкін, на плошчы сабралася больш за 200 чалавек.  Аднак гэтая акцыя адрознівалася ад папярэдніх. Справа ў тым, што на плошчу прыйшоў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Генадзь Іванчын, які ад імя старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука запрасіў людзей на сустрэчу. Лідэры пратэсту пагадзіліся, так як гэта адбылося ўпершыню. Сустрэча прайшла ў будынку абласнога Палаца прафсаюзаў.

Арганізатары Дня волі на мітынгу-канцэрце ў Кіеўскім скверы. 24 сакавіка 2019 г. Фота: Радыё Свабодаю Арганізатары Дня волі ў Мінску Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў, Мікалай Казлоў і Юрась Губарэвіч звярнуліся ў суд з іскавай заявай да Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама для скасавання дагавора на аказанне паслуг па ахове правапарадку падчас мітынгу і канцэрта 24 сакавіка 2019 года.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік атрымаў чарговы ліст ад палітычнага зняволенага Міхаіла Жамчужнага, паведамляе "Віцебская Вясна". У лісце з горацкай калоніі палітвязень піша, што 21 траўня ў яго завяршыўся трохмесячны тэрмін ПКТ, а наперадзе яго чакаюць 2-3 месяцы ШІЗА. Ён асцерагаецца, што з-за гэтага перапіска можа зноў ускладніцца.

Затрыманне Алеся Пушкіна падчас перфомансу Мастак Алесь Пушкін 6 чэрвеня правёў перфоманс у абарону беларускай мовы на прыступках крамы “Еўраопт” ў горадзе Крупкі.

Заява Беларускага ПЭН-цэнтра з нагоды затрымання Алеся Пушкіна за перформанс у падтрымку беларускай мовы

У чарговым прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем пра тое, хто такі участковы інспектар міліцыі, што ўваходзіць у яго абавязкі і што рабіць, калі ён сам парушае закон.