3 лістапада ў 18:30 на “Тэрыторыi Правоў” Валанцёрская служба “Вясны” сумесна з ініцыятывай "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ладзіць прагляд фільма "Брудная кампанія за сумленныя выбары". Гэта камедыя пра тое, як два канкуруючых палітыкі Кэм Брэды і Марці Хаггінс, спрабуюць перамагчы на выбарах, каб прадстаўляць свой невялікі штат Паўночная Караліна ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Кожны пры гэтым выкарыстоўвае свае метады для дасягнення найлепшага выніку. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія, у ходзе якой прадстаўнік ініцыятывы "Праваабаронцы за свабодныя выбары" зможа адказаць на пытанні аб выбарах у Беларусі. Прыходзьце разам з сябрамі!  Як трапіць на Тэрыторыю правоў?

Ложынская, 16, памяшканне 404 (знаходзіцца звонку дома).

Відэа, як ісці ад станцыі мэтро "Уручча".

Мапа з фотаздымкамі.

Крыніца: "Брудная кампанія за сумленныя выбары". Запрашаем на кінапрагляд!