Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і СНД, дзе ў якасці вышэйшай меры пакарання людзей забіваюць стрэлам у патыліцу. Нягледзячы на тое, што смяротнае пакаранне як інструмент застрашвання не працуе і з'яўляецца рудыментам Сярэднявечча, канвеер смерці ў нашай краіне працягвае працаваць і жыць сваім жыццём, а заслона таямніцы і бесчалавечнае стаўленне да сваякоў асуджаных нагадвае савецкія рэпрэсіі 1930-х гадоў. Праваабаронца Андрэй Палуда 10 гадоў каардынуе кампанію супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. У мінулым - супрацоўнік міліцыі, сёння ён разам з калегамі працуе над тым, каб пытанне смяротнага пакарання абмяркоўвалася ў грамадстве, і каб падштурхнуць ўладу да ўвядзення мараторыя на такі від пакарання.

Камера і арыштаваны. Ілюстрацыя з сацыяльных сетак У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся асуджаны Сяргей Вараў, які адбывае пакаранне ў ПК №20 г. Мазыра са снежня 2018 года. У лісце ён апісвае сітуацыю, якая склалася з ім у сценах пенітэнцыярнай установы, і просіць праваабаронцаў прыцягнуць увагу да беззаконных дзеянняў і свавольства ў дачыненні да асуджаных з боку адміністрацыі калоніі.

Старэйшы лейтэнант Канстанцін Рудзенка. Па інфармацыі тэлеканала "Белсат", у Ганцавічах дзевятага ліпеня падчас здымак перадачы «Белсат едзе ў Ганцавічы» міліцыянты затрымалі журналістаў  тэлеканалу. Затрыманыя журналіст Ігар Кулей, аператары Сяргей Кавалёў і Максім Гарчанок.

Віктар Паўлаў. Скрыншот з відэасюжэта на ютуб-канале Следчага камітэта РБ. У Віцебскім абласным судзе працягваецца слуханьне рэзананснай справы, распачатай у дачыненні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго абвінавачваюць у жорсткім забойстве дзвюх пенсіянерак у вёсцы Прысушына. Як мяркуюць праваабаронцы, у выпадку, калі віна мужчыны будзе даказаная, яго могуць асудзіць на расстрэл.

Восьмага і дзевятага ліпеня ў Вене (Аўстрыя) праходзіць нарада экспертаў і эксперток па правах чалавека з розных краін па пытанні распрацоўкі індыкатараў выканання права на мірныя сходы. У круглым стале, што арганізаваны БДІПЧ АБСЕ, прымаюць удзел 26 прадстаўнікоў Беларусі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Германіі, Босніі і Герцагавіны, Расіі, Турцыі, Грузіі, Чарнагорыі і Малдовы. Беларусь прадстаўляюць праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч і юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэта Зміцер Чарных.

Аляксандр Іваноў. Фота з сацсетак Суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля ў парадку перагляду справы зноў аштрафаваў жыхара абласнога цэнтра Аляксандра Іванова за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).У гэты раз суддзя Сяргей Кармановіч прысудзіў яму штраф у памеры 5 базавых велічыняў (127, 50 руб.), паменшыўшы яго ўдвая. Раней, 24 красавіка па дадзенай экстрэмісцкай справе суддзя гэтага ж суда Віктар Казачок аштрафаваў мужчыну на 10 базавых велічыняў (255 руб.). Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".

Палітвязень Міхаіл Жамчужны марыў выйсці на волю па амністыі, якая ў гэтым годзе была прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення краіны, але пакаранні з яго так і не знялі. Палітвязень Міхаил Жамчужны/

Суд Ленінскага раёна г. Магілёва 8 ліпеня пачаў разгляд адміністрацыйнай справы рэдакцыі газеты «Вечернего Магілёва» па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд і выраб інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць). Пра гэта паведамляе mspring.online. Справу распачалі пасля таго, як Рэспубліканская экспертная камісія па інфармацыйнай прадукцыі па скарзе маладзечанскага актывіста Валянціна Цішко знайшла ў матэрыялах абласной газеты прыкметы экстрэмізму.

Стала вядома, што Беразоўскі раённы аддзел Следчага камітэта спыніў крымінальную справу ў дачыненні да блогера Аляксандра Кабанава. Яго падазравалі ў прысваенні і растраце больш за 400 рублёў (ч. 1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса), якія ён атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве.

Як паведамляе Радыё Рацыя, 9 ліпеня павінна была распачацца пілігрымка вернікаў-уніятаў з Віцебску ў Полацак, прысвечаная памяці святога Язафата Кунцэвіча і полацкіх пакутнікаў, забітых за веру.