Міністэрствам юстыцыі вынесены на грамадзкае абмеркаваньне праект зьменаў у законы "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" і "Аб палітычных партыях", паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку Асамблея НДА. У законапраекце прадугледжанае ўнясенне істотных зменаў, датычных умоваў стварэння і дзейнасьці грамадзкіх аб'яднанняў. На абмеркаванне выносяцца як раней анансаваныя міністэрствам змены (падача дакументаў на рэгістрацыю ГА анлайн, увядзенне абавязку публікаваць да 1 сакавіка фінансавую справаздачу), так і некаторыя іншыя новаўвядзеньні. Сярод іх:

Анатоль Змітровіч. Фота: ced.by 12 ліпеня светлагорскі эка-актывіст Анатоль Змітровіч звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека, піша Гомельская Вясна. На міжнародным узроўні ён аспрэчвае рашэнні беларускіх судоў з адмовай у правядзенні ў 70-тысячным горадзе мітынгу пратэсту, звязанага з экалагічнай праблемай горада.

Фота mspring.online 11 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць рэдакцыі газеты «Вечернего Магілёва» па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд і выраб інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць). У выніку суддзя Аляксандр Бушкевіч прыпыніў працэс над газетай, а актывісты пачалі збор подпісаў да прэзідэнта краіны, каб яго спынілі канчаткова. Рэпартаж з суду вёў mspring.online.

Уладзімір Лапцэвіч. Фота mspring.online Журналіст Уладзімір Лапцэвіч з 2017 года спрабуе прыцягнуць да адказнасці чыноўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Канстанціна Кісцянёва і міліцыянта Сяргея Калеснікава. На яго, яны перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы і злоўжылі уладай, калі не пусцілі яго як карэспандэнта БелаПАН на сход гаражнага кааператыва “Спадарожнік-2008” у красавіку 2017 года, паведамляе mspring.online.

Мікалай Дзядок Праваабаронцы зафіксавалі, што за першыя шэсць месяцаў 2019 году колькасць судоў па артыкуле “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” павялічылася больш, чым у два разы ў параўнанні з другой паловай 2018 году. З чым гэта звязана?

Фота mspring.online Праваабаронцы  “Магілёўскай вясны”, якія распачалі кампанію па змяненні ўмоў утрымання вязняў у месцах несвабоды, атрымалі першыя адказы па сутнасці ад Дэпартамента фінансаў і тылу МУС і Магілёўскага УУС, паведамляе mspring.online.

Падчас публічных абмеркаванняў Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных праблематыке смяротнага пакарання ў Беларусі, на гэтым тыдні прайшоў у Лондане. Арганізатарамі сустрэчы выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая праводзіць глабальную кампанію супраць смяротнага пакарання ўжо больш за 40 гадоў. У мерапрыемствах актыўны ўдзел прынялі каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, брытанскі эксперт Джабар Парвез, які займаецца пытаннем смяротняга пакарання па ўсім свеце.

Комплекс запаволенага каксаваньня. 2018 год. Фота: belchemoil.by Міністэрства энергетыкі адказала на пэтыцыю навапалачан, якія заклікалі спыніць пабудову катла па спальванні нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ, паведамляе "Віцебская Вясна". Мінэнэрга паведамляе, што праінфармавала Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь “аб немэтазгоднасці ў існых умовах далейшых работ па рэалізацыі праекту”.

Суд Кастрычніцкага раёна Гародні не стаў на бок гарадзенскага гісторыка Мечыслава Супрона, які 18-га чэрвеня выйшаў на мост праз Нёман і вывесіў расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідскім ЖКГ”. На паседжанні 10 ліпеня ён атрымаў штраф за парушэнне часткі 1 артыкула 23.34 КаАП (правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства), паведамляе “Гарадзенская Вясна”. Каб падтрымаць Мечыслава, у суд прыйшлі яго сябры, праваабаронцы і журналісты. 

На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 9 ліпеня была презентаваная ўнікальная фотавыстава “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты”. У аснову выставы  былі пакладзеныя працы вядомага беларускага фатографа Уладзіміра Сапагова. Арганізатарамі і ўкладальнікамі фотавыставы выступілі Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці. На пляцоўцы сабралася каля паўсотні чалавек, каб убачыць унікальныя гістарычныя фотаздымкі. Сярод іх таксама — вядомыя абаронцы Курапатаў.