Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна". Гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў "Гарадзенскай Вясне", што 29 кастрычніка яму сапсавалі замок уваходных дзвярэй у кватэру.

У гэты дзень ён павінен быў ехаць у Мінск на сустрэчу па палітычных справах. Аднак з раніцы Салянік не змог адразу выйсці з кватэры. Па яго словах, адтуліна дзвярэй замка была залітая нейкім рэчывам. 

Урэшце Мікалай Салянік выбраўся з кватэры. Ён мае намер даехаць усё ж да сталіцы. Мікалай Салянік сказаў, што ён будзе па факце гэтага здарэння падаваць заяву ў міліцыю.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Мікалаю Саляніку блакавалі дзверы