Палітвязень Міхаіл Жамчужны марыў выйсці на волю па амністыі, якая ў гэтым годзе была прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення краіны, але пакаранні з яго так і не знялі. Палітвязень Міхаил Жамчужны/

Суд Ленінскага раёна г. Магілёва 8 ліпеня пачаў разгляд адміністрацыйнай справы рэдакцыі газеты «Вечернего Магілёва» па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд і выраб інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць). Пра гэта паведамляе mspring.online. Справу распачалі пасля таго, як Рэспубліканская экспертная камісія па інфармацыйнай прадукцыі па скарзе маладзечанскага актывіста Валянціна Цішко знайшла ў матэрыялах абласной газеты прыкметы экстрэмізму.

Стала вядома, што Беразоўскі раённы аддзел Следчага камітэта спыніў крымінальную справу ў дачыненні да блогера Аляксандра Кабанава. Яго падазравалі ў прысваенні і растраце больш за 400 рублёў (ч. 1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса), якія ён атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве.

Як паведамляе Радыё Рацыя, 9 ліпеня павінна была распачацца пілігрымка вернікаў-уніятаў з Віцебску ў Полацак, прысвечаная памяці святога Язафата Кунцэвіча і полацкіх пакутнікаў, забітых за веру.

Праваабаронца «Вясны» Алена Маслюкова і экаактывіст са Светлагорску Анатоль Змітровіч атрымалі ад Вярхоўнага суда адмову ў задавальненні скаргаў на рашэнні Светлагорскага раённага суда, якімі іх аштрафавалі на падставе ч. 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Суд Фрунзенскага раёна ў канцы чэрвеня прыняў рашэнне падвергнуць актывіста анархісцкага руху Г. адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (1275 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Палата прадстаўнікоў Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай унесці змены ў Выбарчы кодэкс, аднак у ніжняй палаце парламенту вырашылі папросту пакінуць яе без разгляду.

Прадстаўніцтва ААН у Жэневе. Фота з сайта un.org Рэспубліка Беларусь павінна прыпыніць выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да асобаў, якія звярнуліся са скаргамі ў Камітэт ААН па правах чалавека, заявілі 1 ліпеня эксперты ААН па правах чалавека пасля атрымання інфармацыі пра пакаранне Аляксандра Жыльнікава, справа якога знаходзіцца на разглядзе Камітэта.

Акцыя маладафронтаўцаў у Курапатах 3 ліпеня. Фота: Наша Ніва. У судзе Мінскага раёна 4 ліпеня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ў Курапатах траіх маладафронтаўцаў. 

Сяргей Дзербянёў. Фота: kp.by Удзельнік нацыянальнай кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што ў Гомелі да смяротнага пакарання могуць прысудзіць затрыманага на днях у Расіі аднаго з лідэраў крывавай гомельскай банды Марозава - Сяргея Дзербянёва.