Усё часцей можна пачуць пра выпадкі затрыманняў актывістаў, палітыкаў, журналістаў, праваабаронцаў на беларускай мяжы. Так, 9 чэрвеня стала вядома, што на выездзе з краіны быў затрыманы анархіст Мікалай Дзядок, яго пашпарт аднеслі на «спецпроверку», прычынай для якой стала нібыта падазрэнне ў падробцы дакумента. ПЦ "Вясна" сабраў выпадкі затрыманняў на мяжы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных групаў, якія падвяргаюцца дагляду і асабістым аглядам з-за сваёй дзейнасці.

Фота "Берасцейскай Вясны" 12 чэрвеня праціўнікі акумулятарнага завода сустрэліся з губернатарам Брэстчыны Анатолем Лісам. Інтарэсы праціўнікаў завода на сустрэчы прадстаўлялі 15 чалавек. У тым ліку і лідэры пратэстнага руху Дзямян Лепесевич і Дзмітрый Бекалюк, паведамляе TUT.BY.

Суд над Алесем Пушкіным за перфоманс. 10.06.2019. Фота з Facebook Мастак і былы палітвязень Алесь Пушкін падрабязна распавёў сайту palitviazni.info пра свой перфоманс у Крупках, знаходжанне ў ізалятары часовага ўтрымання і суд. 

Праваабаронца Леанід Судаленка і Уладзімір Траўтэр. Фота "БелаПАН" У судзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці адбылося папярэдняе пасяджэнне па грамадзянскай справе 38-гадовага Уладзіміра Траўтэра, піша "Гомельская Вясна".

Ілюстрацыйнае фота (TUT.BY) 26-гадовы хлопец з Мінска прыехаў на хакейны матч у Гродна, а трапіў у аддзяленне міліцыі з-за надпісу на майцы, паведамляе TUT.BY. На думку экспертаў, у камбінацыі з чатырох лічбаў можна разгледзець зашыфраваную абразу ў адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пра гэты выпадак распавяла яго маці Святлана.

Офіс па правах людзей з інваліднасцю падводзіць вынікі кампаніі «Павестка 50» па развіцці рэгіёнаў у фокусе інваліднасці і прэзентуе яе вынікі.

Дзень Волі ў Кіеўскім скверы. Фота: ПЦ "Вясна" Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне аб спагнанні з кожнага з арганізатараў Дня волі штрафа ў 30 базавых велічынь за несваечасовую аплату паслуг міліцыі падчас правядзення свята.

Марыя Тарасенка ў судзе Добрушскага раёна. Фота: Ігар Тарасенка 10 чэрвеня суддзя суда Рэчыцкага раёна Святлана Пырх адмовіла ў задавальненні скаргі гомельскай актывісткі Марыі Тарасенка аб забароне вулічнага шэсця, якое планавалася ў райцэнтры ў выглядзе пратэсту супраць сумнавядомага дэкрэта №3 аб дармаедах, паведамляе "Гомельская Вясна".

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Суддзя Ленінскага раённага суда Брэста Аляксандар Семянчук пакараў блогера Сяргея Пятрухіна штрафам у памеры 30 базавых велічынь (765 рублёў) за парушэнне артыкула аб “дробным хуліганстве” (17.1 КаАП).

Алесь Пушкін. Скрыншот з відэасюжэту. У 220-ю гадавіну нараджэння расійскага паэта Аляксандра Пушкіна ягоны беларускі цёзка мастак Алесь Пушкін зладзіў перформанс супраць дыскрымінацыі беларускай мовы і русіфікацыі, перадае «Радыё Свабода».