Кіеўскі сквер у Мінску. Мінгарвыканкам адхіліў заяўку ад «Матчынага руху 328» на правядзенне ў Кіеўскім скверы мітынгу за дэкрыміналізацыю і рэформу "антынаркатычнага" артыкула 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Грамадзянская ініцыятыва Romaintegration прэзентавала даклад «Сацыяльна-эканамічнае становішча ромскага насельніцтва Беларусі». Даклад падрыхтаваны сумесна з Цэнтрам экспертыз у галіне роўных правоў (Літва) і накіраваны на паляпшэнне становішча і сацыяльную інтэграцыю ромскага насельніцтва Беларусі. Прэзентацыя і дыскусія «Як жывуць ромы ў Беларусі» прайшлі 14 траўня ў Press Club. Romaintegration пры падтрымцы РГА «Беларуская Цыганская дыяспара» правялі маніторынг у ромскіх супольнасцях, якія пражываюць у Мінску, Гомелі, Віцебску, Талачыне (Віцебская вобл.), Ашмянах (Гродзенская вобл.), Бабруйску (Магілёўская вобл.), п. Русіна і. п. Вялікія Лукі (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобл.) — усяго 7 населеных пунктаў, якія былі выбраны з пункту гледжання шчыльнасці насельніцтва.

Ачапленне вакол Мазырскага суда. Фота ПЦ "Вясна". У Мазыры, дзе 15 траўня ў 10 гадзін павінен адбыцца суд над блогерам Віталем Манько, невядомыя “замініравалі”  памяшканне раённага суда. З будынка ўсіх эвакуіравалі, а тэрыторыю ачапілі. Супрацоўнікі міліцыі кажуць, што праверка будзе праходзіць гадзіны 2.

Павал Сапелка каля суда Маскоўскага раёна. Фота: ПЦ "Вясна" Вярхоўны суд адмовіў асуджанаму на смяротнае пакаранне Аляксандру Асіповічу ў задавальненні яго апеляцыйнай скаргі і пакінуў у сіле смяротны прысуд.

У суботу 18 траўня ў Мінску ўпершыню пройдзе праваабарончае ток-шоў "Без права на" Я ", асноўнай тэмай якога стануць праблемы людзей з інваліднасцю. І ў прыватнасці - як і чаму гэтых людзей пазбаўляюць асобы.

Ачапленне вакол Мазырскага суда. Фота ПЦ "Вясна". У Мазыры, дзе 15 траўня ў 10 гадзін павінен адбыцца суд над блогерам Віталем Манько, невядомыя “замініравалі”  памяшканнне раённага суда. З будынка ўсіх эвакуіравалі, а тэрыторыю ачапілі. Супрацоўнікі міліцыі кажуць, што праверка будзе праходзіць гадзіны 2.

Светлагорскі завод беленай цэлюлозы. Фота: TUT.BY Праваабаронцы нядаўна праінфармавалі  грамадскасць аб тым, што Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя было вымушанае рэагаваць на звароты грамадзян Светлагорску, якія скардзяцца на смурод, звязаны з пусканаладачнымі працамі на вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы.

Міхаіл Жамчужны. Фота: svaboda.org На пачатку траўня віцебскія праваабаронцы атрымалі чарговы ліст ад Міхаіла Жамчужнага. Палітвязень паведамляе калегам-праваабаронцам, што ўмовы адбыцця пакарання апошнім часам адносна палепшыліся. Піша пра свае патрэбы і пра тое, што адкрыліся магчымасці, каб працягваць абараняць свае правы.

Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY На апошнім пасяджэнні суд адмяніў прымусовую дэпартацыю іранца Мехрдада Джамшыдзіяна і пастанавіў раённаму аддзелу па грамадзянстве і міграцыі перагледзець справу Мехрдада. 14 мая АГіМ прыняў рашэнне - Мехрдад усё адно павінен пакінуць краіну, добраахвотна. У яго ёсць тры месяцы. Пра гэта паведамляе humanconstanta.by.

Алесь Бяляцкі і Алеш Хмеларж. Фота ПЦ "Вясна". У Мінску 14 траўня адбылася сустрэча  намесніка Міністра замежных спраў Чэхіі Алеша Хмеларжа са старшынём Праваабарончага цэнтру “Вясна” і першым лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла Алесем Бяляцкім.