У Мінску 30 кастрычніка праваабаронцы і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна” правялі акцыю па раздачы спецыяльнага выпуску газеты “Новы час”, прысвечанага захаванню правоў чалавека ў месцах несвабоды. 

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Аляксандр Вайцешык
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Аляксандр Вайцешык

Такім чынам правабаронцы прыцягваюць увагу грамадскасці да праблем чалавека ў зняволенні, у прыватнасці да ўмоваў утрымання і да асаблівасцяў працы ў такіх умовах.

Спецыяльна для спецвыпуска газеты матэрыялы на тэму правоў чалавека ў няволі падрыхтавалі праваабаронца “Вясны” Павел Сапелка (“Ці ёсць у турме правы чалавека?”), юрыст праваабарончай арганізацыі “ТаймАкт” Васіль Завадскі (“Праца як пакаранне”), журналісты Аляксандр Буракоў (“Беларускія СІЗА як канец святла”) і Саша Райкан (“Сляпыя зоны беларускага грамадства”).

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Мінчукоў праінфармавалі аб правах чалавека ў няволі Фота