Для фармаваньня ініцыятыўнай групы для збору подпісаў 12 мая Віцебск наведаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) Сяргей Чэрачань. Палітык пацьвердзіў раней выказаны намер балятавацца на пасаду прэзыдэнта ў 2020 годзе.

У перапоўненай залі віцебскага гатэлю «Лучоса» 7 сакавіка адбыліся выбары адзінага кандыдата ад апазыцыі. Ўпэўненую перамогу ў Віцебску атрымаў лідэр партыі БХД Павал Севярынец. За яго прагаласавалі 66 чалавек.

Увечары 6 сакавіка ў Гарадку стартавала кампанія абраньня адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі шляхам народнага галасаваньня для ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта. У выніку галасаваньня найбольшую колькасьць галасоў набраў Юрась Губарэвіч – за яго прагаласавалі 4 выбарцы…

Арганізатарка «Несьмяротнага палку» ў Віцебску і лютая прыхільніца «паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі» Эльвіра Мірсалімава выказала гатоўнасьць удзельнічаць у сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію «Беларускаму палітрынгу».

16 сьнежня ў «Эўрапейскім клюбе» прайшла сустрэча віцебскіх праваабаронцаў і назіральнікаў з прадстаўніцай сакратарыяту кампаніі «Права выбару» Вольгай Быкоўскай. Удзельнікі падзяліліся сваімі высновамі аб парлямэнцкай кампаніі ды выказалі прапановы на будучыню.