Напярэдадні галасаваньня давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай Тацяна Севярынец падзялілася з карэспандэнтам «Віцебскай вясны» сваімі назіраньнямі і ўражаньнямі ад сёлетняй выбарчай кампаніі і зьвярнулася да беларускага народу і чыноўнікаў. Усё зараз залежыць не ад Ціханоўскай, не ад Бабарыкі ці Цапкалы, а ад кожнага з нас, кажа Севярынец.

У нядзелю 2 жніўня ў Віцебску адбыўся мітынг у падтрымкі кандыдаткі на прэзыдэнцтва Сьвятланы Ціханоўскай. Митынг быў зладжаны яе даверанымі асобамі і валянтэрамі каманды. Імпрэза прайшла ў парку імя Савецкай арміі ў Мазурыне і сабрала больш за паўтысячы ўдзельнікаў.

30 ліпеня шумна было ня толькі на мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай у Менску – шумна было і ў Шуміліне. Ня менш за 150 шумілінцаў прыйшлі на мітынг, каб выказаць сваю падтрымку кандыдатцы. І гэта – не зважаючы на запалохваньне з боку мясцовага кіраўніцтва: людзей папярэдзілі пра нэгатыўныя наступствы для тых, хто наважыцца прыйсьці на імпрэзу. Аднак месьцічаў прыйшло куды больш, чым нават на Дзень перамогі ў траўні.

Давераная асоба кандыдата на прэзыдэнцтва Сьвятланы Ціханоўскай у Віцебскай вобласьці Тацяна Севярынец зьвярнулася да камандзіра 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады гвардыі палкоўніка Вадзіма Шадуры з просьбай дазволіць Ціханоўскай выступіць на тэрыторыі вайсковай часткі, як гэта нядаўна зрабіў іншы кандыдат – Аляксандар Лукашэнка.

19 ліпеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Дзьмітрыевым. Пабачыць яго і задаць пытаньні прыйшлі каля 40 віцяблянаў. Дзмітрыеў агітаваў за актыўны ўдзел у кампаніі – «за галасаваньне і назіраньне». Але заявіў, што не зьбіраецца здымаць сваю кандыдатуру на карысьць аб’яднанага штабу Ціханоўскай.