Сяргей Чэрачань паведаміў, што мае намер сфармаваць ініцыятыўную групу колькасьцю ня менш за 1000 актывістаў. У прыватнасьці, у Віцебску, паводле плянаў палітыка, будуць працаваць ня менш за тры групы, у склад якіх увойдуць ягоныя прыхільнікі.
У кароткім выступе Сяргей Чэрачань расказаў прысутным пра сваё бачаньне выбарчай кампаніі, агучыў мэты і задачы каманды, акрэсьліў пэрспэктывы БСДП пасьля заканчэньня выбарчай кампаніі.
Сяргей Чэрачань нарадзіўся ў траўні 1985 году ў Крычаве. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. У 2016-м вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Камуністычнай партыі Беларусі, выйшаў са складу КПБ з уласнага жаданьня напрыканцы 2017 году.
У 2018 годзе Чэрачня абралі старшынём БСДГ. На гэтай пасадзе ён зьмяніў заснавальніка партыі і экс-старшыню Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.
Таксама ад 2017 года – старшыня грамадзкага аб'яднаньня «Дыпляматыя».
Леанід Сьвецік
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!