Сьвяткуем 25-годзьдзе Канстытуцыі, але 23 зь іх наогул ня маем ніякай легітымнай Канстытуцыі, сьцьвярджае легендарны віцебскі дысыдэнт Барыс Хамайда. Тлумачыць, чаму так, і адказвае старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, якая нядаўна прапанавала ўносіць зьмены ў Асноўны Закон без рэфэрэндумаў.

Апублікавана ў Свабода слова

На барацьбу супраць рэклямы наркакрамаў мабілізавалася грамадзтва, паведамляе рэгіянальны партал orsha.eu. Адзін з жыхароў Воршы набыў за ўласныя сродкі фарбу і выйшаў на вуліцу з пэндзьлем – зьнішчыў ужо некалькі дзясяткаў небясьпечных надпісаў.

Аддзяленьне міліцыі зьявілася ў мікрараёне Білева. Патрэба ў ім тлумачыцца тым, што Білева – “крайняя кропка Першамайскага раёну і знаходзіцца на значнай адлегласьці ад аддзелу ўнутраных спраў”. Новае аддзяленьне будзе функцыянаваць у структуры Першамайскага РАУС, піша афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Апублікавана ў Дзяржава

Роўна два гады таму, 26 лютага 2017 года, у Віцебску прайшла самая масавая за апошнія гады акцыя пратэсту. На плошчы Перамогі сабралася больш за 2000 чалавек, якія прайшлі потым калёнай па цэнтральнай вуліцы гораду да плошчы Леніна. Там адбыўся мітынг. Карэспандэнт ВВ паразмаўляў з удзельнікам той акцыі.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Каб распавесьці віцебчукам пра магчымыя наступствы ўжываньня наркатычных рэчываў, актывісты кампаніі Legalize Belarus зладзілі 24 лютага лекцыю і дыскусію ў “Бітлз-клюбе”. У сустрэчы ўзялі ўдзел віцебскія праваабаронцы, журналісты, сацыяльныя работнікі і нават – лекары.

17 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы ў межах праграмы “Разам да справы” прайшоў рэгіянальны прэс-клюб. Яго арганізатарамі выступілі грамадзкая культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтар дасьледаваньня грамадзкага кіраваньня SYMPA.

У Віцебску 16 лютага прайшоў трэнінг па рэгістрацыі і функцыянаваньні некамэрцыйных арганізацыяў. Мерапрыемства, арганізатарам якога выступілі Цэнтар прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, сабрала актывістаў з Воршы, Наваполацку, Віцебску.

Віцебскія вернікі-каталікі просяць прэзыдэнта паспрыяць у вырашэньні пытаньня аб вяртаньні ў Беларусь ксяндза Паўла Кнурэка – пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Пад зваротам да Лукашэнкі падпісаліся 465 чалавек.

Апублікавана ў Свабода сумленьня

Да ўдзелу ў адукацыйным мерапрыемстве, што адбудзецца 16 лютага, запрашаюцца актывісты Віцебску і вобласьці, якія ня толькі мяркуюць зарэгістраваць сваю некамэрцыйную арганізацыю, але і хочуць больш даведацца аб прававым рэгуляваньні фінансавай дзейнасьці НКА.

Апублікавана ў Праваабаронцы

6 лютага ў віцебскім арт-пабе «Торвальд» адбылася сустрэча рэктара Ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча Алега Трусава і прарэктара Паўла Церашковіча зь мясцовай грамадзкасьцю. Гаворка ішла пра стварэньне першага цалкам беларускамоўнага ўнівэрсытэту і выдавецкія навінкі.

Апублікавана ў Культурныя правы