У парушэнні устаноўленых законам правілаў вядзення следства, міліцыя выставіла ў інтэрнэце прапагандысцкі ролік, дзе затрыманы агаворвае сябе і пацвярджае версію злачынства органа, які вядзе крымінальная расследаванне.
Як сцвярджаюць у ГУБАЗіКу, мужчына з'яўляўся ўдзельнікам леташніх пратэставых акцый у Віцебску, быў зарэгістраваны на каналах і ў чатах пратэставай накіраванасці. Заклікаў спальваць транспартныя сродкі супрацоўнікаў міліцыі. Пры ператрусе ў яго выяўленая беларуская нацыянальная сімволіка.
Зараз віцябляніна вінавацяць паводле распачатай раней крымінальнай справе па арт. 369 КК РБ па факце публічнай абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Для аказання прававой дапамогі, праваабаронцы просяць напісаць на пошту сайтe «Віцебская вясна» ці паведамленнем у Facebook тых, хто дакладна ведае асабістыя дадзеныя абвінавачанага.
Віталь Кажух