Удзельнікі “Несьмяротнага палку” хацелі сёлета зладзіць асобнае шэсьце па вуліцы Леніна, але атрымалі афіцыйную адмову ад гарадзкіх уладаў з прапановай далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”. Заяўкі на правядзеньне шэсьця падавалі арганізацыя “Русский дом” і партыя левых “Справядлівы сьвет”.
Пасьля адмовы на шэсьце арганізатары акцыі “Несьмяротны полк” заклікалі сваіх прыхільнікаў проста прыйсьці на плошчу Перамогі з партрэтамі сваякоў-франтавікоў. Абяцалі, што кожны бясплатна атрымае георгіеўскую стужку.
Акцыя "Беларусь памятае" праходзіла на плошчы Перамогі пад усьмешку Азаранкі...
“Несьмяротны полк” шыхтаваўся каля скульптурнай кампазыцыяй перад уваходам на цэнтральны мэмарыял плошчы Перамогі, дзе праходзіла афіцыйная частка імпрэзы.
Каля мэмарыялу пад чырвоным сьцягам сабралася каля сотні чалавек з партрэтамі франтавікоў. Віцебскія казакі раздавалі георгіеўскія стужкі.
Па сканчэньні ўрачыстасьці каля “Трох штыкоў” удзельнікі “Несьмяротнага палку” выйшлі на цэнтар пляцоўкі і зладзілі хвіліну маўчаньня. Пасьля гэтага прайшлі да мэмарыялу і ўсклалі кветкі да Вечнага агню.
Адзначым, што пераважная большасьць людзей на сьвяце былі з чырвона-зялёнымі стужкамі і сьцягамі. Моладзь раздавала сьцяжкі з сымболікай Віцебскай вобласьці і зь гербам Віцебску.
Вайна сымбаляў вылівалася часам у такі сымбіёз...
Таксама сёлета на плошчы Перамогі былі амаль незаўважныя супрацоўнікі міліцыі ў форме. Дагляд на ўваходзе рабілі людзі ў камізэльках з надпісам “Ахова”.
https://vitebskspring.org/news/roznae/item/3192-nesmyarotny-polk#sigProIda3550cbbca
Зьміцер Міраш, фота аўтара