У суботу 1 чэрвеня каталіцкія сьвятары і вернікі прайшлі па гораду працэсіяй Божага Цела. У рэлігійным шэсьці, якое пачалося пасьля ўрачыстай імшы ў катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага, узяла ўдзел паўтысячы чалавек. Калёну суправаджалі міліцыянты і мэдыкі.

Горкія словы пра камунізм, які ў нас, на жаль, “яшчэ ня скончыўся”, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч сказаў напрыканцы нядзельнай імшы ў катэдральным касьцёле, на якой вернікі парафіі разьвіталіся са сваім пробашчам Паўлам Кнурэкам. Ксёндз-паляк Павал Кнурэк пакідае Беларусь, бо ўлады забаранілі яму служыць у нашай краіне.

Віцебскія вернікі-каталікі атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзыдэнта на просьбу дазволіць пробашчу катэдральнага касьцёлу ў Віцебску ксяндзу Паўлу Кнурэку служыць у Беларусі. Адміністрацыя выказала меркаваньне, што Ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, які не працягнуў ксяндзу дазвол на служэньне, беларускага заканадаўства не парушаў.

Віцебскія вернікі-каталікі просяць прэзыдэнта паспрыяць у вырашэньні пытаньня аб вяртаньні ў Беларусь ксяндза Паўла Кнурэка – пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Пад зваротам да Лукашэнкі падпісаліся 465 чалавек.

Вернікі парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску 6 лютага атрымалі адказ на калектыўны зварот да Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі, у якім прасілі перагледзець рашэньне аб забароне служэньня ў Беларусі пробашча Паўла Кнурэка. Адказ адмоўны.