26 жніўня ў Віцебскі абласным судзе было прынята рашэнне аб ліквідацыі Рэлігійнага аб’яднання Евангеліцка-Лютэранскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь. Суд разгледзеў заяву Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, які прасіў ліквідаваць аб’яднанне ў сувязі з тым, што яно не прайшло перарэгістрацыю. Усё вырашалася паводле пісьмовых дакументаў, бо афіцыйныя прадстаўнікі бакоў прасілі суд разгледзець справу ў іхную адсутнасць.

Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч, пробашч шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай, быў затрыманы 8 траўня. Разам  з ім затрымалі і ксяндза Паўла Лемеха. Абодвух 10 траўня асудзілі за несанкцыянаванае пікетаванне. Ксёндз Павел выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту, а ксёндз Анджэй ужо два месяца застаецца за кратамі.

Супрацоўнікі міліцыі 25 лістапада прыйшлі да бацькі каталіцкага святара Вячаслава Барка, які жыве ў Мёрах Віцебскай вобласці. Яго апытвалі ў сувязі з удзелам святара ў відэа для канала «Хартыя-97» «Беларускі святар распавёў, калі падзе рэжым Лукашэнкі», апублікаваным два месяцы таму. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».

«Хрысціянская візія» паведамляе, што 10 кастрычніка ў Кракаве адбылася першая беларуская імша, якую адслужыў ксёндз Андрэй Вашчук. У Віцебску ён быў пробашчам парафіі Святога Духа, але быў вымушаны з’ехаць з Радзімы праз палітычны пераслед: Андрэя Вашчука тройчы асудзілі па адміністрацыйных артыкулах і пагражалі крымінальным пераследам. Апошні суд па адміністрацыйным артыкуле прайшоў тады, калі ксёндз Андрэй ужо знаходзіўся за мяжой.

29 студзеня пробашча расонскага касцёла ксяндза Вячаслава Барка зноўку выклікалі ў следчы камітэт. Следчыя прызначылі яшчэ 11 экспертыз відэаблога, які вядзе святар. Пад увагу СК трапілі 8 відэаролікаў, перадае Беларускае Радыё Рацыя.