Адвэнтысты распавялі віцебчукам пра Каляды
У адрозьненьне ад вернікаў іншых хрысьціянскіх плыняў, адвэнтысты сёмага дня ў сваім календары ня маюць такога сьвята, як Раство. Прынамсі, так яны абвяшчаюць афіцыйна. Карэспандэнт «Віцебскай вясны» спраўдзіў, ці так гэта на практыцы, наведаўся ў адвэнтысцкую царкву і... акунуўся ў атмасфэру каляднага сьвята.
У Германавічах аднавіліся набажэнствы ў стараверскай царкве
Пасьля доўгага, амаль 15-гадовага перапынку ў аграгарадку Германавічы (Шаркоўшчынскі раён) адноўленая служба ў Сьвята-Ўсьпенскай стараверскай паморскай царкве. 17 сьнежня адбылося ўрачыстае адкрыцьцё і асьвячэньне гэтага храму.
За сьпевы і пропаведзі. У Лепелі жорстка затрымліваюць і штрафуюць баптыстаў
Вернікі міжнароднага саюзу цэркваў эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў (МСЦ ЭХБ) у Лепелі церпяць апошнім часам моцны ўціск і перасьлед з боку мясцовых уладаў. Прапаведнікаў затрымліваюць за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ) і караюць штрафамі. Баптысты адступаць не зьбіраюцца.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч паабяцаў малітоўна падтрымаць пратэстантаў зь Лепеля
Падчас перадкаляднай прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла 14 сьнежня ў катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску, журналісты закранулі тэму хрысьціянскай салідарнасьці. Гаворка вялася пра лепельскіх баптыстаў, якія апошнім часам падвяргаюцца моцнаму перасьледу з боку мясцовых уладаў. Біскуп паабяцаў малітоўную падтрымку.
У Віцебску адкрылі новую сынагогу – упершыню за больш як сто гадоў
27 Тышрэя 5778 году паводле габрэйскага календара (або 17 кастрычніка 2017 году паводле грэгарыянскага) у гістарычным цэнтры Віцебску прайшла цырымонія адкрыцьця новай сынагогі, якая атрымала назву «Шацёр Давіда».