Жыхара Віцебска пазбавілі волі на 4 гады за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, распальванне варожасці і абразу прэзідэнта
Судовая калегія Віцебскага абласнога суда 6 верасня завяршыла разгляд крымінальнай справы Анатоля Міхайлава. 28-гадовы мужчына абвінавачваўся ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-3), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130), абразе прэзідэнта (арт. 368) і абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Суд прызнаў Міхайлава вінаватым і па сукупнасці санкцый гэтых артыкулаў прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады і штрафа ў памеры 3,2 тысячы рублёў.
Суд вырашыў, што рабочы абразіў міністра і прэзідэнта
Суддзя Міхаіл Юрчанка суда Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня вынес прысуд у дачыненні да Яўгена Гукава. Мужчына прызнаны вінаватым у абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і 10 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
Двух супрацоўнікаў «Нафтана» і прафсаюзнага актывіста закінулі на «суткі»
У канцы жніўня сілавікі затрымалі ў Наваполацку двух супрацоўнікаў «Нафтана» — Сяргея Ціценку і Андрэя Васільева. У Полацку 13 верасня міліцыя затрымала актывіста недзяржаўнага прафсаюхнага юрыста Віктара Стукава. Год таму актывісту прысудзілі 15 сутак. Сёння, Віктара прывезлі ў суд па іншаму адміністратыўнаму пратаколу.
Мастака з Новалукомлю асудзілі да 2,5 гадоў «хіміі»
26 жніўня Сцяпан Хадатовіч прызнаны вінаватым паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэксу ( апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Суддзя Чашніцкага раённага суду Таццяна Заруба прызнала яго вінаватым і асудзіла на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Цяпер прысуд уступіў у законную сілу.
У Віцебску ўлады вырашылі ліквідаваць грамадскую арганізацыю "Руская абшчына"
Рашэннем Віцебскага абласнога суда 3 жніўня было ліквідавана Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Руская абшчына". Ініцыятыву па знішчэнні арганізацыі, якая 20 гадоў актыўна працавала па прасоўванні на Віцебшчыне ідэалогіі "рускага свету", узяло на сябе кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.