Цімафеева накіравалі адбываць у віцебскую ПУАТ-9 ад 17 чэрвеня 2021 года. На чацвёрты дзень знаходжання ва ўстанове Дзмітрыя паставілі адразу на два прафулікі: "схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці" і "схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў".
Таксама Дзмітрыю была выдана забарона на выхад з ПУАТ, таму ён самастойна не мог нават наведваць краму і вымушан быў або прасіць людзей, каб яны купілі прадукты, або рабіць "дастаўку" з крамы. З чэрвеня гэтага года Дзмітрыя ўтрымлівалі ў ШІЗА мінімум 73 дні, 60 з якіх амаль бесперапынна. Штрафны ізалятар знаходзіцца ў ІЧУ г. Гарадок.
Дзмітрый на судзе выказаў меркаванне, што адміністрацыя калоніі вельмі прадузята да яго ставіцца, таму бесперапынна выпісваюць спагнанні і рознымі спосабамі ціснуць на яго.
Але суддзя Алена Грэбянчук не паверыла довадам палітвязня і прыняла рашэнне аб узмацненні Дзмітрыю Цімафееву пакарання і змяніў абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ на пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры с паловай месяцы.
Віталь Кажух