Ксяндза Андрэя Вашчука аштрафавалі за выяву свастыкі на карыкатуры. Падсуднага на працэсе на было
У судзе Першамайскага раёну Віцебску прайшоў працэс над былым пробашчам парафіі Святога Духа Андрэем Вашчуком. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызнаў ксяндза вінаватым паводле ч.1 артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд забароненай сімволікі, і прысудзіў штраф памерам 10 базавых велічынь (320 рублёў). Падсудны на працэс не з’явіўся: тры тыдні таму ён пакінуў Беларусь.
Статыстыка сведчыць аб тым, што судовая сістэма Віцебскай вобласці, працуе ў карнай парадыгме
У першым паўгоддзі 2022 года раённымі судамі Віцебскай вобласці разгледжана 1850 крымінальных спраў з вынясеннем прыгавору. Па выніках судовых разбораў асуджана 2040 асоб. Апраўдальныя прыгаворы вынесены ў дачыненні да 2 асоб. Асноўнымі нагодамі для апраўдання, як і ў папярэднія гады, з'явілася адсутнасць у дзеяннях складу злачынства альбо недаказанасць удзелу абвінавачанага ў ягоным здзяйсненні. Выключная мера пакарання судамі не прымянялася.
Cуд Наваполацку вырашыў канфіскаваць ноўтбук памерлага, якога збіраліся судзіць за абразы чыноўнікаў
Наваполацкі суд спыніў крымінальную справу, распачатую супраць мясцовага жыхара паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады) – праз тое, што падсудны памёр. Ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, але суду не дачакаўся. Тым не менш, суд пастанавіў канфіскаваць ноўтбук памерлага, з якога, паводле версіі абвінавачвання, былі пакінутыя абразлівыя каментары, адрасаваныя чыноўнікам.
4,5 гадоў калоніі прысудзілі Аляксею Рэзнікаву за пасты ў інтэрнэце
Віцябляніна прызналі вінаватым паводле арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці), арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). Вырак Андрэю Рэзнікаву вынес суддзя Віцебскага абласнога суду Яўген Буруноў. Прыцэс працягваўся некалькі тыдняў і праходзіў у закрытым рэжыме.
Віцебскія ўлады ліквідавалі Клуб аматараў амерыканскага футбола
Па рашэнні Віцебскага абласнога суда з 4 траўня грамадскае аб'яднанне Клуб амерыканскага футбола "Віцебскія Рысі" знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Арганізацыя праіснавала без малога 6 гадоў і давала магчымасць легальна папулярызаваць, любімую многімі ў свеце, гульню. Ініцыятарам знішчэння клуба стала кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. У апошнія два гады, ліквідацыя грамадскіх аб'яднанняў стала ўніверсальным і эфектыўным спосабам "развіцця" грамадзянскай супольнасці на Віцебшчыне.