Асуджаны віцебскі фотааматар Павел Максімаў
Пра тое, што ў мінулы панядзелак Паўла Максімава выклікалі на гутарку ў Першамайскі РАУС, паведаміў у Фэйсбуку ягоны калега, фотамастак Віктар Барысенкаў. Нагода для гутаркі і яе змест застаюцца невядомымі, бо з пастарунку Павел Максімаў ужо не выйшаў. Ягоны тэлефон выключаны. Паводле непацверджанай інфармацыі ад ягоных сяброў, віцебскага фотааматара арыштавалі на 15 сутак.
Аршанскі суд не стаў караць за абразу Лукашэнкі
26 верасня ў судзе Оршы і Аршанскага раёну разбіралі справу Арцёма Новікава, які яшчэ 17 жніўня 2020 г. напісаў у Тэлеграме абразлівы каментар пра Аляксандра Лукашэнку. Падсудны на працэс не з’явіўся, бо ўжо даўно знаходзіцца за мяжой. Суддзя Юлія Вяршыніна скасавала справу супраць аршанца, што па цяперашніх часах з’яўляецца рэдкім выключэннем.
Указам Кіраўніка дзяржавы павышаны кваліфікацыйныя класы ў 12 суддзяў Віцебскай вобласці
Праваабаронцы лічаць, што пяцёра са згаданых ва Указе суддзяў вынасілі пастановы абвінаваўчага характару ў дачыненні да грамадзян, якія выказвалі нязгоду з фальсіфікацыяй вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, маніпуляцыямі падчас лютаўскага рэферэндуму, а таксама пратэставалі супраць удзелу беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце паміж Расіяй і Украінай.
Віцебскія ўлады ліквідавалі грамадскую арганізацыю "Самакіраванне і грамадства"
Па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і па рашэнні Віцебскага абласнога суда 25 мая пачаўся працэс ліквідацыі грамадскага аб’яднання "Самакіраванне і грамадства". Арганізацыя праіснавала больш за 11 гадоў і рэальна дапамагала мясцовым уладам, асабліва рэгіянальным Саветам дэпутатаў, развіваць мясцовае ўпраўленне і самакіраванне ўсімі даступнымі законнымі спосабамі. Нязменным кіраўніком арганізацыі быў палітык і грамадскі дзеяч Хрыстафор Жаляпаў.
Суды Віцебскай вобласці істотна папоўнілі спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
У ліпені-жніўні 2022 года шасцю судамі Віцебскага рэгіёна прызнана, што ў 21 інфармацыйным рэсурсе ёсць матэрыялы экстрэмісцкага зместу. Самым вядомым з парушальнікаў інфармацыйнага спакою краіны сталі рэсурсы "Хартыя 97".