Суд Наваполацка 07 кастрычніка прызнаў Т. вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу і яму прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 8 тыс. рублёў. А 13 кастрычніка гэты ж суд пакараў прызыўніка Ш. штрафам на тую ж суму.
Суд Талачынскага раёна 11 кастрычніка прызнаў двух прызыўнікоў П. і К. вінаватымі ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу, прызначылі ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў з адтэрміноўкай выканання пакарання для П. тэрмінам на 1 год, а другому на 1 год і 6 месяцаў.
Акрамя таго суд абавязаў маладых людзей не мяняць месцы жыхарства без згоды органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, не выязджаць па асабістых справах на тэрмін больш за адзін месяц за межы месца жыхарства, перыядычна з'яўляцца для рэгістрацыі, у орган, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, а ў вольны вучобы час выканаць грамадска карысныя працы ў аб'ёме ста дваццаці гадзін.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 18 кастрычніка асудзіў мясцовага жыхара Р. да пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год 3 месяцы, але прызначыў адтэрміноўку выканання пакарання на тэрмін адзін год. І той жа суд, 24 кастрычніка, пазбавіў волі прызыўніка Ш. тэрмінам на 1 год, але адтэрмінаваў выкананне пакарання на той жа тэрмін.
Таксама суддзя абавязаў асуджаных не мяняць месцы жыхарства без згоды крымінальна-выканаўчай інспекцыі, не выязджаць па асабістых справах на тэрмін больш за адзін месяц за межы Віцебска, перыядычна з'яўляцца ў гэты орган для рэгістрацыі, знаходзіцца па месцы жыхарства з 23.00 да 06.00 гадзін, а таксама ў вольны час выканаць грамадска-карысныя работы ў аб'ёме ста дзесяці гадзін для Р. і Ш. на працягу ста дваццаці гадзін.
Алег Кунін