Пад час суду фігурант справы «Рабочага руху» 14 дзён трымае галадоўку
У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе «Рабочага Руху», фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль, былы юрысконсульт «Нафтана».
«Экстрэмісцкімі» прызналі докшыцкую суполку з аб’явамі і віцебскі студэнцкі Telegram-канал
У апошнія дні снежня Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся згадкамі пра тры інтэрнэт-рэсурсы. «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызналі суполку «Докшицы Live» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», а таксама Telegram-канал пад назвай «Свободный ВГУ» и аднайменны Telegram-чат, заснаваныя студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Адпаведныя судовыя рашэнні прынятыя 23-га снежня. Цяпер тыя, хто зробіць рэпосты з гэтых рэсурсаў, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, нават калі гэта будзе абвестка пра згубленыя ключы ці пошук майстра па манікюры.
Хутка ў Віцебску пачнецца суд, у выніку якога абвінавачанага могуць пакараць расстрэлам
У Віцебскім абласным судзе 28 снежня пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Радзевіча, якога ўлады лічаць апошнім удзельнікам злачыннай групоўкі, якая дзейнічала ў Оршы ў канцы 90-х. Крымінальную справу будзе разглядаць суддзя Галіна Бондал.
19-гадовага жыхара Докшыц асудзілі за надпіс “3%”
Паводле Докшыцкай “раёнкі”, у жніўні гэтага года мясцовы хлопец “наўмысна пашкодзіў кавалак сцяны крамы “Удобный”, зрабіўшы надпіс васковай крэйдай. За гэта, паводле крымінальнага артыкула 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці), жыхара Докшыцаў асудзілі да пазбаўлення волі на паўтара гады.
Валянціна Болбат выйшла з-за кратаў, але ў яе праблемы са здароўем і вялікі штраф
Актывістку з Верхнядзвінску затрымалі 22 лістапада, калі па Віцебшчыне пракацілася хваля ператрусаў у прыхільнікаў руху «За Свабоду». У Валянціны Болбат забралі ўсю аргтэхніку – тэлефон і два кампутары, прычым адзін – у непрацоўным стане. У Наваполацкім гарадскім аддзеле міліцыі на яе склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў па арт. 19.11 – за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».