У Менскім гарадскім судзе 25 лістапада паччаўся судовы працэс над актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў, палітвязнем Васілём Берасневым. Яго Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядае сумна вядомая сваімі прысудамі суддзя Анастасія Папко.

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года. Па гэтай жа справе будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці і Зміцера Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь.

Судзе Чыгуначнага раёна Віцебска 16 лістапада разглядзеў справу аб змене пакарання палітзняволенаму блогеру Дзмітрыю Цімафееву на больш жорсткае і пастанавіў перавесці палітвязня з папраўчай установы адкрытага тыпу ў папраўчую калонію тэрмінам на 3,5 месяцы. 51-гадовага баранавіцкага блогера Дзмітрыя Цімафеева 17 лютага 2021 года асудзілі да двух гадоў "хіміі" за абразу начальніка аддзела ДАІ Бабруйскага гарвыканкама Віталя Паддубскага.

Затрыманую ранкам віцебскую журналістку паспелі апытаць у міліцыі і нават адвезці ў ІЧУ. Аднак адтуль яе вызвалілі праз складанасці са здароўем і неабходнасць прымаць лекі, якіх у ІЧУ няма. Адпусцілі жанчыну пад падпіску пра тое, што яна добраахвотна з’явіцца ў суд Першамайскага раёну, дзе яе будуць судзіць па артыкуле 24.23 КоАП за несанкцыянаванае пікетаванне.

У кастрычніку суды Віцебскай вобласці асудзілі як мінімум 6 маладых мужчын да розных крымінальных пакаранняў па ч.1 арт. 435 (Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу) КК РБ. Усе асуджаныя прызналі сваю віну ў поўным аб'ёме і раскаяліся ў зробленым.