Панядзелак, 07 Лістапад 2022

У Віцебску за абразу кіраўніка дзяржавы будуць судзіць пенсіянера

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У судзе Віцебскага раёна 10 лістапада суддзя Наталля Траццякова павінна пачаць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня Аляксандра Патапава. Следства і пракуратура сышліся на тым, што Аляксандр здзейсніў злачынную дзею, якая падпадае пад усе прыкметы злачынства, у рамка ч.1 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) КК РБ. Пачатак судовага пасяджэння прызначаны на 14-30, але разгляд справы будзе адбывацца ў закрытым для публікі рэжыме.

Патапаў быў затрыманы міліцыяй у канцы жніўня 2022 года і ўзяты пад варту па падазрэнні ў абразе Лукашэнкі праз каментары ў СС "Аднакласнікі". Раней Аляксандра ўжо затрымлівалі ў межах адміністратыўнай справы, тады яму прызначылі штраф.

11 кастрычніка праваабаронцы прызналі Аляксандра Фёдаравіча палітвязнем. Цяпер Патапаў утрымліваецца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2 і мае патрэбу ў маральнай падтрымцы і матэрыяльнай дапамозе. Дапамогу можна пасылаць на адрас: Аляксандру Фёдаравічу Патапаву, СІЗА-2, вул. Гагарына, 2, 210026 г. Віцебск. 

Алег Кунін