Суд арыштаваў на 7 сутак грамадскага актывіста Вадзіма Хлуса
У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа Вадзіма Хлуса. На падставе матэрыялаў справы суд прызнаў грамадскага актывіста Хлуса вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 7 сутак.
Судовы ўлады арыштавалі фотамастака Леаніда Юрыка на 5 сутак
У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка. На падставе міліцэйскіх пратаколаў суд прызнаў медыйшчыка вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў адміністрацыйным арыштам на 5 сутак.
Паўтара гады зняволення – за абразу Лукашэнкі праз тэлефон
Жыхарка Наваполацка Настасся Савуляк патэлефанавала на «гарачую лінію» у міліцыю і выказалася на адрас Аляксандра Лукашэнкі – як палічылі эксперты, «у ненарматыўнай форме». Інцыдэнт здарыўся 26-га красавіка – праз колькі дзён, як жанчына адсвяткавала сваё 37-годдзе. Суд адбыўся толькі цяпер, Настассю Савуляк прызналі вінаватай паводле ч.1 артыкула 368 Крымінальнага Кодэксу.
«Витебские вести» друкуюць артыкулы пра пакараных за абразы прадстаўнікоў улады. Але прозвішчаў асуджаных не называюць
Адзін за адным, з перыядычнасцю два разы на месяц на сайце дзяржаўнай газеты «Витебские вести» з’яўляюцца артыкулы пра тых, хто «в деструктивных телеграмм-каналах оставлял оскорбительные комментарии в адрес представителей органов власти, в чем теперь горько раскаивается». Імёны і прозвішчы «раскаяўшыхся» чамусьці не паведамляюцца, а з асабістых дадзеных журналіст Яўген Карпас - адзіны аўтар падобных артыкулаў - называе толькі ўзрост асуджаных.
Жыхар Полацку асуджаны на паўтара гады калоніі за абразу Лукашэнкі
30 верасня ў судзе Полацку і Полацкага раёну вынесены прысуд Алегу Крычкоўскаму, прызнанаму вінаватым паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Суддзя Уладзімір Бясецкі пастанавіў пакараць мужчыну зняволеннем на паўтара гады, як і прапанавала напярэдадні прадстаўніца полацкай пракуратуры Вольга Коласава. Падсудны цалкам прызнаў сваю віну.