Суд зняў з Міхаіла Жамчужнага ўсе абмежаванні яго правоў і свабод
Былому палітвязню спынілі рэжым прэвентыўнага нагляду, які 1,5 гады ажыццяўлялі супрацоўнікі міліцыі. Такое рашэнне 20 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска прыняў суддзя Ілля Белавус.
Па «справе Рабочага руху» асудзілі і «нафтанаўца» Ігара Мінца
У Гомельскім абласным судзе абвясцілі вырак абвінавачаным па крымінальнай справе «Рабочага руху» – 10-ці прадстаўнікам прадпрыемстваў «Нафтан», «Гродна Азот», БМЗ, «Атлант», беларускай чыгункі. Сярод асуджаных – былыя юрысконсульты ААТ «Нафтан» Аляксандр Капшуль і Ігар Мінц. Абодвух прызналі вінаватымі ў «здрадзе дзяржаве» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання і ўдзеле ў ім». Ігар Мінц, як і астатнія 9 фігурантаў справы, не прызнаў у гэтым сваёй віны. Суддзя Аляксандр Піскуноў асудзіў Мінца да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Чатыром пастаўскім актывістам прысудзілі “хатнюю хімію”
Суд над імі адбыўся ў Мінску. Пастаўчан судзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Іх справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.
Былога юрысконсульта «Нафтана» Аляксандра Капшуля на 15 гадоў пазбавілі волі
У Гомелі 17 лютага абвясцілі прысуд дзесяці абвінавачаным па крымінальнай справе «Рабочага руху». Сярод іх былы юрысконсульт «Нафтана» Аляксандр Капшуль, дапамагаў прадпрыемству выйграваць спрэчкі з іншымі кампаніямі, цяпер жа ён абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве — за дапамогу завадчанам. Паўтара месяца ён трымаў галадоўку ў ізалятары.
За заклікі да санкцый суд пазбавіў волі вядомага лекара-трансплантолага
Суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў 16 лютага вынес прысуд медыку Аляксею Аляксейчыку, згодна якога асуджаны прывядзе у калоніі 2,5 годы ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчыну прызналі вінаватым у рамках ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) КК. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.