Праваабаронцы патрабуюць рэабілітацыі Іллі Двойрына па крымінальнай справе
Жыхар Наваполацка быў пакараны адным годам разбаўлення волі ўмоўна. 28 верасня ў Наваполацкім гарадскім судзе 53-гадовага работніка “Нафтана” Іллю Двойрына прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Суддзя Віталь Лапко пакараў мужчыну за інцыдэнт, які здарыўся 1 ліпеня: паводле абвінавачання, Ілля Двойрын запэцкаў белай фарбай лабавое шкло машыны, на капоце і бакавінах якой былі намаляваныя вялікія літары «Z». Беларуская праваабарончая супольнасць заявіла, што лічыць Двойрына былым палітычным зняволеным: ён не меў гэтага статусу падчас утрымання за кратамі, але ягоная справа відавочна мае прыкметы палітычнай.
За «экстрэмізм» улады Лёзна пакаралі штрафам жыхарку Мінска
Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пакараў штрафам у памеры 999 рублёў работніцу сталічнай гандлёвай сеткі Кацярыну Крывічэнку. Па просьбе жанчыны разбіральніцтва адміністрацыйнай справы прайшло ў яе адсутнасць.
За распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацсетках ўлады арыштавалі жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне ў відэахостынгу і сацыяльнай сетцы інфармацыі «экстрэмісцкага» зместу пакарала арыштам на 15 сутак працаўніцу завода «Палімір» Алену Марцанюк.
Чаго нельга педафілу, тое можна хулігану?
У Полацку на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Калініна незвярозы грамадзянін заляцаўся да малалетняй дзяўчынкі – спрабаваў абняць, лез цалавацца. На думку суддзі Яніны Марцулевіч, гэтым ён «выразіў непавагу да грамадскасці». Яна пакарала жыхара Полацка самым найменшым штрафам – 2 базавыя велічыні, прызнаўшы яго вінаватым у дробным хуліганстве паводле арт. 19.1 КаАП.
Супрацоўнікам «Нафтана», затрыманым падчас «хапуну» 17 кастрычніка, прысудзілі арышты
Стала вядома, што справы прынамсі трох затрыманых разбірала 18 кастрычніка «знакамітая» суддзя Наваполацкага гарадскога суда Зінаіда Балаболава. Напярэдадні некалькі чалавек трапілі пад міліцэйскі «хапун» проста на прахадной, допіс пра гэта 17 кастрычніка размясціў адзін з прыватных Тэлеграм-каналаў, які сочыць за навінамі «Нафтана». Колькасць затрыманых там не была ўказана, але на сённяшні дзень вядома прынамсі пра трох пакараных арыштамі.