Самы буйны штраф у памеры 3700 рублёў атрымала Надзея Рагозіна. Яна, паводле версіі ўладаў, правяла несанкцыянаваны пікет без дазволу Наваполацкага гарвыканкама. Гэта выявілася ў тым, што маладая жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» пад імем «rogozina_nadia» азнаёміла карыстальнікаў відэафайлаў і фотаздымкаў з размешчанай на іх сімволікай бел-чырвона-белага колеру.
За распаўсюджванне публікацый «экстрэмісцкага» зместу суддзя Болоболова прысудзіла два штрафа памеры 1110 рублёў.
Стаматолагу «нафтанаўскай» паліклінікі Вользе Малевіч за тое, што яна ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» за спасылку на канал з назвай «Радыё Свабода - Беларусь». А Наталле Басуевай, таму што, яна ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» была падпісаная на інфармацыйны рэсурс «Радыё Свабода», а таксама на інтэрнэт-старонку з назвай «zerkalo_io».
Яшчэ адну жанчыну Балаболава пакарала арыштам на 10 сутак. Гэта Алена Шкірэнка, у віну якой суддзя паставіла захоўванне ў «Інстаграм» спасылкі на паблік страйкаму «Страйкам ААТ «Нафтан»».
Алег Рунін