Затрыманне адбылося 3 лістапада, у той самы дзень сужонцаў асудзілі – Аляксандра Цырыкава паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне), яго жонку Ніну – паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Паколькі мужчына ўэл другі дзень не з“яўляецца ў сацсетках, можна меркаваць, што ён пад арыштам.

З 30- кастрычніка ў вобласці абвешчаныя дадатковыя захады па супрацьдзеянні злачынствам супраць полавай недатыкальнасці. І літаральна праз некалькі дзён міліцыянты далі справаздачу па выяўленні педафілаў – у Віцебску, Оршы і ў Наваполацку.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 27 кастрычніка за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі пікетавання пакарала адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 13 сутак шматдзетнага бацьку Дзмітрыя Старажова.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў». На павышэнне пайшлі некаторыя з тых, хто шчыраваў на палітычных справах. Сярод іх – прадстаўніца суда Оршы і Аршанскага раёна Святлана Кузьмічонак, якую перавялі працаваць у суд Кастрычніцкага рёна Віцебска. Летась у верасні ёй падвысілі да 4-га разраду кваліфікацыйны клас, а сёлета, пасля яшчэ шэрагу абвінаваўчых рашэнняў па палітычных справах, «забралі ў вобласць».

Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 9 кастрычніка за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі ў сацыяльных сетках пакараў адміністрацыйным арыштам на 10 сутак машыніста Пятра Ластоўскага.