У судзе было агучана, што Аляксандр у сацыяльнай сетцы «Інстаграм» правёў несанкцыянаваны пікет без адпаведнага дазволу адміністрацыі Першамайскага раёна. На думку работнікаў міліцыі, мужчына выказаў грамадска-палітычныя погляды, шляхам дэманстрацыі ў сваім акаўнце сваёй фатаграфіі на фоне сцяга бел-чырвона-белага колеру.
У судовае паседжаньне “правапарушальнік” не зьявіўся, хаця пра час і месца разгляду справы паведамлена належным чынам.
Тым не менш, без прысутнасці на працэсе Павалоцкага, парушаючы яго права на абарону, суддзя Карабліна пастанавіла аштрафаваць яго на максімальную суму, прадугледжаную ч. 1 арт. 24.23 КаАП, у памеры сто базавых велічыняў, што цяпер складае 3700 рублёў.
Марына Баран