Аршанец Дзяніс Сяргееў быў затрыманы 19 жніўня 2020 г. Праз тры дні яго перавялі з ІЧУ ў СІЗА і распачалі следства за абразу супрацоўніка ППС у інтэрнэце. У лістападзе 2020 г. яго асудзілі да 3-х гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Але пракуратура палічыла гэты вырак занадста мяккім і падала апеляцыю ў абласны суд. Рашэнне суду першай інстанцыі пакінулі без зменаў, але пракуратура зноў падала скаргу, ужо на імя старшыні абласнога суда. Яе зноў пакінулі без задавальнення, а прысуд без зменаў. Пракуратура пайшла далей: звярнулся ш Вярхоўны суд. Ужо адтуль справу накіравалі на новы апеляцыйны разгляд, у выніку чаго хлопцу змянілі пакаранне з «хатняй хіміі» на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
За гэты час Дзяніс Сяргееў ужо адбыў паўгода «хатняй хіміі». З 13 верасня 2021 г. ён адбывае пакаранне ў ПУАТ у Мінску. 30 верасня 2021г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала хлопца палітычным зняволеным.
Паводле матэрыялаў апошняй судовай справы, Сяргееў, знаходзячыся ў папраўчай установе адкрытага тыпу, зносіўся «з прадстаўнікамі экстрэмісцкага фарміравання», «падаў ім звесткі наконт сваёй крамінальнай справы», і гэта «стала падставай для атрымання «замежнай дабрачыннай дапамогі ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, дастаўленых у ПУАТ».
Суд палічыў, што гэтымі дзеяннямі Дзяніс Сяргееў «стварыў пагрозу нанясення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, выражаную ў публічнай заведама неправамернай легітымізацыі дзеянняў асоб, якія здзейснілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім статусу палітвязняў, незаконным нівеляванні наступстваў прыцягнення да адказнасці».
Зміцер Сухараў