Таццяну Пыцько, асуджаную за «ўдзел экстрэмісцкім фармаванні», аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» інфармацыйных матэрыялаў
Жыхарку аграгарадка Акцябрская, маці траіх дзяцей, суд Віцебскага раёна пакараў штрафам памерам 25 базавых велічынь, што складае 1000 рублёў. Такое рашэнне прыняў 9 красавіка суддзя суду Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Віцебскага раёна знайшлі ў сацыяльных сетках жынчыны інфармацыйную прадукцыю і лагатып двух інтэрнэт- рэсурсаў, унесеных у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
За гвалт над дзіцём улады аштрафавалі жыхара Воршы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Зміцер Разумовіч 9 красавіка за прычыненне цялеснага пашкоджання дзіцяці аштрафаваў на 480 рублёў удаўца Віктара Смаляка.
Абласны суд пакінуў у сіле пакаранне для журналісткі Алены Шабуні – штраф памерам 2 800 рублёў
Такое пакаранне прысудзіла Алене Шабуні суддзя Першамайскага райсуду Алена Жук. Журналістка абскардзіла гэты вырак, але суддзя Віцебскага абласнога суду Святлана Іванова пакінула рашэнне суду першай інстанцыі без зменаў, а скаргу – без задавальнення. Праўда, яна ўвярнула ўвагу на памылкі, якія дамусціла яе калега з раённага суду: Алена Жук чамусьці вырашыла, што бел-чырвона-белы сцяг – гэта экстрэмісцкая сімволіка. Святлана Іванова ахарактарызавала нацыянальны сімвал іначай - «сцяг у пэўнай колеравай гаме, якая асацыюецца з забароненай сімволікай».
У Мінску завочна судзяць пастаўскага прадпрымальніка Ігара Парункевіча
Працэс у Мінскім абласным судзе ў парадку спецыяльнай выьворчасці распачаўся 18 красавіка. Супраць 29-гадовага пастаўчаніна спачатку распачалі крымінальную справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 Крымінальнага Кодэкса). У раскладзе судовых паседжанняў цяпер фігуруе яшчэ адзін асртыкул – ч.2 арт.361-4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
За «амаралку» у Лепелі знялі суддзю, які выносіў палітычныя прысуды і пастановы
Указам ад 20 красавіка кіраўнік беларускай дзяржавы вызваліў ад пасады суддзі суда Лепельскага раёна Дзмітрыя Васюка ў сувязі са здзяйсненнем ім правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе.