Суддзя суда Браслаўскага раёна Сняжана Калінічэнка 18 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак няня "Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна" Андрэя Вайдашэвіча.

Суддзя суда Талачынскага раёна Ірына Котава 23 красавіка за парушэнне абавязкаў па воінскім уліку (ч. 1 арт. 26.3 КаАП) аштрафавала на 200 рублёў беспрацоўнага жыхара раённага цэнтра Андрэя Сяркова.

Суддзя суда Суд Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук 9 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы арыштавала на трое сутак бацьку двух малалетніх дзяцей індывідуальнага прадпрымальніка Руслана Грахоўскага.

Суддзя суда Браслаўскага раёна Снежана Калінічэнка 11 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў аштрафавала на 1200 рублёў бацьку двух малалетніх дзяцей галоўнага інжынера прадпрыемства «БудБрасПраект» Віталя Трафімянкова.

Данііл Мядзелец з аграгарадка Юнькі выклаў у TikTok відэа з удзелам інспектара па справах непаўналетніх Пастаўскага РАУС, які, паводле судовай пастановы, утрымліваў «абразлівыя выразы, якія прыніжаюць гонар і годнасць пасадовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Суд Пастаўскага раёна вырашыў, што Мядзелец мае быць пакараным паводле ч.2 арт. 24.4 КоАП і прысудзіў мужчыну 7 сутак арышту.