Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 26 красавіка за распаўсюд у сетцы інтэрнэт «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафаваў на 1200 рублёў мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Валерыя Высоцкага.

Такую інфармацыю апублікавала кіраўніцтва ордэна аблатаў, да якога належаць  ксяндзы Анджэй Юхневіч і Павел Лемех.Прэс-сакратар польскай правінцы місіянераў аблатаў айцец Павел Гамуляк паведамляе, што прычынай затрымання стала «dywersyjna działalność». Гэтыя словы можна перакласці і як   «дыверсійная», і як «экстрэмісцкая» дзейнасць. Ксяндзоў шумілінскай парафіі затрымалі 8 траўня пасля святарскай сустрэчы ў касцёле Божай Маці Фацімскай.

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 26 красавіка за няяўку на мерапрыемствы па прызыве ў войска аштрафавала на 120 рублёў не працуючага жыхара Аршанскага раёна Уладзіміра Шусева. Раней малады чалавек прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым жа артыкуле.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Аляксандр Ляшковіч 26 красавіка за абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў аштрафавала на 800 рублёў мясцовага жыхара Сяргея Камандышку.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 15 красавіка за ўдзел у не дазволеным уладамі пікетаванні ў Telegram-канале арыштавала на 15 сутак лекара Аляксандра Рандарэнку.