Улады працягваюць масава накіроўваць грамадзян на прымусовае лячэнне ад алкагалізму
У мінулым годзе судамі Віцебскай вобласці было разгледжана 1667 спраў аб накіраванні грамадзян на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, з іх было задаволена - 1614. І гэта практыка дзяржаўнага прымусу да лячэння ад п'янства захавалася сёлета. У красавіку 2024 года толькі суд Віцебскага раёна накіраваў у ЛПП 11 жыхароў рэгіёна: 6 жанчын і 5 мужчын. Ініцыятарам накіравання на лячэнне з'яўлялася кіраўніцтва Аддзела ўнутраных спраў Віцебскага райвыканкама.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі жыхара аграгарадка
Суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 25 красавіка за прагляд інфармацыі на "экстрэмісцкім" інфармацыйным рэсурсе ў сацыяльнай сетцы арыштаваў на 5 сутак работніка прадпрыемства па вытворчасці ветэрынарных вырабаў і інструментаў Паўла Садоўнікава.
За нез'яўленне для прызыву ўлады прыгаварылі «ўхіліста» да аднаго года пазбаўлення волі
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Іна Кохава за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу пакарала пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год з адтэрміноўкай выканання пакарання на той жа тэрмін Максіма Мальцава. Акрамя таго, прызыўніка суд абавязаў выканаць у свабодны час грамадска карысныя працы ў цягам 60 гадзін і заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 2000 рублёў.
За фатаграфію бюлетэняў для галасавання ўлады аштрафавалі інваліда
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук 5 красавіка за парушэнне заканадаўства аб выбарах - фатаграфаванне бюлетэняў для галасавання, аштрафавала на 160 рублёў грамадзянку Расіі інваліда трэцяй групы работніцу ПУП "Элект" ГА "БелТІЗ" Таццяну Лапавухаву. Адміністрацыйная справа паступіла ў суд ад начальніцы аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Першамайскага раёна Вольгі Домкінай.
Глыбоцкага бодзібілдара і фітнес-трэнера Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць
Стала вядома, што палітвязня з Глыбокага зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ двое – Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цыбульскі з Паставаў, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).