У судзе стала вядома, што Ілля ў парушэнне арт.18 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" ў студзені 2024 года, знаходзячыся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі па ўласнай халатнасці страціў ваенны білет і не звярнуўся ў ваенны камісарыят для атрымання новага ваеннага білета ў тыднёвы тэрмін.
Пра страту ўладам стала вядома пасля таго, як мужчына з'явіўся ў ваенкамат для атрымання дубліката ўліковага дакумента.
Мужчына ў судовае паседжанне не з'явіўся, віну прызнаў і выказаў згоду на вызваленне яго ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання.
Зыходзячы з матэрыялаў справы суддзя Яскевіч пастанавіла справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч.1 арт.26.3 КаАП, у дачыненні да Лысава спыніць, вызваліўшы яго ад адміністрацыйнай адказнасці на падставе ч.2 арт.8.3 КаАП і папярэдзіла яго аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзін у далейшым.
Вольга Шураўка