Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка 4 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1200 рублёў Антона Дэрбасава.

Абразай суд Віцебскага раёна палічыў рэпост у «Одноклассниках» карцінкі з выявай Лукашэнкі і выказваннямі, якія былі расцэнены як «негатыўныя». Паводле прысуду суддзі Міхаіла Зубені, жыхар вёскі Лужасна Сяргей Мельнікаў «публічна, у непрыстойнай форме абразіў прэзідэнта». Суд адбыўся 28 сакавіка, рэпост, за які асудзілі мужчыну, быў зроблены 19 чэрвеня 2023г. Цяпер ён мусіць кампенсаваць  выдаткі  за паслугі абаронцы ў суме 44 рублі, а таксама суд пастанаваў канфіскаваць у Мельнікава мабільны тэлефон і пакінуць пад арыштам сістэмны блок кампутара, забраны падчас ператруса ў жытле асуджанага.

Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў у сацыяльнай сетцы пакарала штрафаў у 1200 рублёў Алесю Рэвутаву.

Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 8 красавіка за распаўсюджванне публікацый «экстрэмісцкага» зместу ў сацыяльнай сетцы арыштаваў на трое сутак інжынера льнозавода Андрэя Марачова.

Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 3 красавіка за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафаваў на 400 рублёў непрацуючую жыхарку раённага цэнтра Наталлю Старавойтаву.