Жыхар Віцебску за зьнявагу дзяржаўнага сьцягу прысуджаны да штрафу ў 1840 рублёў
За зьдзек зь дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь віцябчук прысуджаны да штрафу ў 80 базавых велічынь, паведаміў старшы памочнік пракурора гораду Віцебску Сяргей Урбановіч.
Вырак англічаніну Алану Сьміту – 2 гады зьняволеньня
11 ліпеня ў судзе Глыбокага завяршыўся разбор крымінальнай справы пра незаконную міграцыю, у арганізацыі якой абвінавачваліся грамадзянін Вялікай Брытаніі Алан Сьміт і двое грамадзян Беларусі. Судзьдзя перакваліфікаваў абвінавачаньне ў дачыненьні да англічаніна з часткі 2 артыкулу 371¹ КК на больш мяккую частку 1 і прысудзіў яго да двух гадоў зьняволеньня ва ўмовах агульнага рэжыму.
Полацкі вінаробны завод – банкрут
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці вынес рашэньне пра прызнаньне банкрутам КУВП «Полацкі вінаробны завод» і яго ліквідацыю, паведаміла судзьдзя эканамічнага суду Вольга Тур.
Віцебскі абласны суд не дапамог партыйнаму актывісту зь Мёраў аднавіцца на працы
У судзе другой інстанцыі сябра АГП Сяргей Васільеў хацеў давесьці памылковасьць высновы Мёрскага райсуду, які прызнаў яго вінаватым у знаходжаньні на працы ў нецьвярозым стане. Гэтае правапарушэньне стала падставай для звальненьня апазыцыянэра. Калі б абласны суд стаў на яго бок, ён змог бы аднавіцца на працы.
Суд Глыбокага адклаў вынясеньне выраку абвінавачаным у незаконнай міграцыі
29 чэрвеня ў Глыбокім працягнуўся судовы разгляд справы аб арганізацыі незаконнай міграцыі, у якой абвінавачваюць дваіх грамадзян Беларусі і англічаніна Алана Сьміта. Хоць на ранейшым судовым паседжаньні ўжо прагучала апошняе слова падсудных, вырак, абвяшчэньня якога чакалі, аб'яўлены ня быў. Судзьдзя заявіў пра новавыяўленыя акалічнасьці і вярнуў разбор справы на этап судовага сьледзтва.