Ігар Грышанаў спадзяецца на перагляд ягонай адміністрацыйнай справы
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь праводзіць у парадку судовага нагляду праверку адміністрацыйнай справы Ігара Грышанава, колішняга старасты вёскі Стаўры, што пад Воршай. А пакуль намесьнік старшыні ВС Руслан Аніскевіч прыпыніў выкананьне пастановы райсуду па справе.
Вырак суду Полацку лекару: 2 гады абмежаваньня волі
Лекар-хірург, празь нядбайства якога пацярпела дзіця, 6 студзеня прысудам суду Полацку і Полацкага раёну асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі за неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў.
Адліга? Суд пакараў віцебскага апазыцыянэра за пікет толькі папярэджаньнем
У Кастрычніцкім раённым судзе гораду Віцебску 14 сьнежня слухалася справа Жаляпава Хрыстафора Савельевіча, мясцовага актывіста руху «За свабоду» і сябра партыі БНФ. Яго абвінавачвалі паводле часткі 1 артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу ў тым, што ён нібыта арганізаваў несанкцыянаваны пікет і хадзіў зь бел-чырвона-белым сьцягам каля помніка Караткевічу, чым выказваў свае грамадзка-палітычныя погляды і інтарэсы.
Суд над былым байцом спэцбатальёну «Азоў» пачынаецца ў Віцебску
У панядзелак, 12 сьнежня, у Віцебскім абласным судзе пачнуцца слуханьні справы па абвінавачваньні маладых людзей у асабліва злосным хуліганстве і распальваньні нацыянальнай варожасьці. У якасьці галоўнага абвінавачанага паўстане Станіслаў Ганчароў, хлопец 1996 году нараджэньня па мянушцы Тэрор-машына, які браў удзел у баявых дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны ў складзе спэцбатальёну «Азоў».
Віцебскі абласны суд пакінуў у сіле пакараньне за сьпевы
Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова палічыла цалкам абгрунтаваным рашэньне свайго калегі, прынятае раней адносна супольных сьпеваў пад гітару гімну «Магутны Божа» былымі кандыдатамі ў дэпутаты, і пададзеную імі касацыйную скаргу не задаволіла.