У панядзелак, 15 студзеня, у судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску адбылося першае паседжаньне па крымінальнай справе, распачатай супраць актывіста Пятра Іванова. Яго абвінавачваюць паводле 1-й часткі арт. 366 КК РБ (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі). Падчас паседжаньня актывіст заявіў, што ў СІЗА яго жорстка зьбівалі.

22 сьнежня суд Першамайскага раёну Віцебску прысудзіў былога начальніка УП «Віцебскае аддзяленьне Беларускай чыгункі» Паўла Чванькова да 7 гадоў пазбаўленьня волі, галоўны інжынэр прадпрыемства Павал Патапенка асуджаны на 4 гады. Суд праходзіў у актавай залі будынка аддзяленьня.

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 14 лістапада абвясьціў вырак паводле крымінальнай справы «бацюшкі-сутэнёра» – 39-гадовага сьвятара Мікалая Кірэева ​​зь Ленінградскай вобласьці (Расея), якога затрымалі ў кампаніі жанчын лёгкіх паводзінаў на вакзале ў беларускім горадзе. Яму прызначылі пакараньне ў выглядзе 5 гадоў 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Цэлыя чатыры месяцы прамінулі з моманту абвяшчэньня прысуду грамадзяніну Вялікай Брытаніі Алану Полу Сьміту, аж пакуль Віцебскі абласны суд нарэшце не разгледзеў яго справу ў апэляцыйным парадку. У выніку рашэньне суду Глыбоцкага раёну пра пакараньне англічаніна двума гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму пакінутае бязь зьменаў, і вырак цяпер набыў законную моц.

3 лістапада судовая калегія абласнога суду адмяніла вырак Чыгуначнага райсуду гораду Віцебску ад 7 верасьня ў дачыненьні да жыхаркі Санкт-Пецярбургу Вольгі Сьцяпанавай, якая страціла дзіця падчас родаў у хатніх умовах.