Павал Левінаў просіць віцебскіх судзьдзяў прыпыніць вынясеньне сьмяротных прысудаў
У звароце да судзьдзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду праваабаронца Павал Левінаў папрасіў прыпыніць вынясеньне сьмяротных прысудаў і замяніць такое пакараньне іншымі відамі. Разам са зваротам праваабаронца даслаў у калегію 16 асобнікаў спэцвыпуску газэты “Народная Воля” – “Скажам НЕ сьмяротнаму пакараньню!”.
Без пракурораў, судзьдзяў і катаў. У Віцебску прайшоў фэст “Рок за жыцьцё”
У віцебскім “Бітлз-клюбе” 5 кастрычніка адбыўся фэст “Рок за жыцьцё”. Імпрэза распачала Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня, які ад 5 да 10 кастрычніка праходзіць у Беларусі. Ідэю ўвядзеньня мараторыя на сьмяротную кару падтрымалі сваімі выступамі і песьнямі ў Віцебску вядомыя беларускія гурты Teleport, Re1ikt. РСП (“Разьбітае сэрца пацана”) і NIZKIZ.
Не – сьмяротнаму пакараньню! Віцебскі праваабаронца падаў заяўку на пікет
Згодна з заявай аб правядзеньні пікетаваньня, пададзенай праваабаронцам Леанідам Сьвецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, імпрэза мусіць адбыцца 12 кастрычніка на пляцоўцы, адмыслова вызначанай гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы. Асноўная мэта пікету – публічна адзначыць у горадзе Сусьветны дзень супраць сьмяротнай кары.
У Віцебску можа быць вынесены сьмяротны вырак у дачыненьні да замежніка
У разбойным нападзе і жорсткім забойстве, зьвязаным з разбоем, абвінавачваецца беспрацоўны 34-гадовы грамадзянін Турэччыны, які, паводле вэрсіі сьледзтва, задушыў у Віцебску дзяўчыну з Банглядэш. Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд. Санкцыя артыкулу крымінальнага кодэксу, па якім выстаўленае абвінавачаньне, прадугледжвае выключную меру пакараньня ў выглядзе сьмяротнай кары.
Старшыня камісіі па правох чалавека ПП НС: Беларусь рухаецца да адмены сьмяротнай кары
«Я мяркую, мы ўпэўнена, няхай мо' і марудна, ідзём да адмены сьмяротнага пакараньня», – заявіў падчас сустрэчы з актывістамі грамадзянскай супольнасьці, журналістамі, мясцовымі дэпутатамі Віцебску Андрэй Навумовіч, старшыня Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правох чалавека, нацыянальных зносінах і сродках масавай інфармацыі.